Герб Вялікабрытаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўскі герб Вялікабрытаніі — гэта афіцыйны герб брытанскага манарха (у цяперашні час — Елізаветы II). Іншыя члены каралеўскай сям'і і ўрад краіны выкарыстоўваюць іншыя гербы. Каралеўскі герб сустракаецца ў двух варыянтах, адзін з якіх выкарыстоўваецца толькі ў Шатландыі.

(не выкарыстоўваецца ў Шатландыі)
На звычайным варыянце герба дзевяць львоў: сем на шчыце (з іх шэсць адпавядаюць Англіі, і сёмы — Шатландыі), адзін (у кароне) зверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт справа. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядаюць Англіі, а іншы стаіць на трэцяй кароне. З іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг аднарог, які адпавядае Шатландыі.

(шатландскі варыянт)
На шатландскім варыянце герба сем львоў: пяць на шчыце (з іх тры адпавядаюць Англіі, і яшчэ два — Шатландыі), адзін (у кароне) зверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт злева. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядаюць Англіі, а іншы стаіць на трэцяй кароне. З іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг аднарог, які адпавядае Шатландыі. Чацвёртая карона — на галаве аднарога.
Гісторыя
Тры леапарда на чырвоным полі шчыта з'явіліся пры Рычардзе I. Гербавы шчыт з леапардамі доўгі час заставаўся адзіным сімвалам Англіі. У перыяд Стагадовай вайны Эдуард III, у знак сваіх прэтэнзій на французскі трон, падзяліў шчыт і змясціў у двух яго чвэрцях поле з залатымі лілеямі - сімвал Францыі.
Якаў I, які кіраваў адначасова Англіяй і Шатландыяй, папаўняе герб эмблемамі Шатландыі - чырвоным львом - і Ірландыі - залатой арфай.
Постаці трымальнікаў шчыта на працягу стагоддзяў неаднаразова змяняліся: сокал, лебедзь, белы кабан - нагрудны знак Рычарда III[1], чырвоны валійскі цмок.[2] З 1603 года на гэтым месцы зацвердзіліся аднарог і каранаваны брытанскі леў.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.