Генерал-пракурор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генерал-пракурор — адна з вышэйшых дзяржаўных пасад у Расійскай імперыі, кіраўнік Урадаўнічага Сената, які назіраў за законнасцю дзейнасці ўрадавых устаноў.
Пасада генерал-пракурора заснавана Пятром I 12 студзеня 1722 года. Яе папярэднікам, але з меншымі паўнамоцтвамі, была пасада генерал-рэвізора, якая існавала ў 1715—1718 гадах. Першым генерал-пракурорам быў прызначаны П. І. Ягужынскі. Генерал-пракурор першапачаткова з’яўляўся часткай сенацкай канцылярыі і ведаў сенацкім справаводствам; адначасова кіраваў пракуратурай, якая складалася з трохступеністай сістэмы кантролю над Сенатам і ўсімі адміністрацыйнымі і судовымі ўстановамі, — як цэнтральнымі, так і мясцовымі. Памагатым генерал-пракурора ў Сенаце з’яўляўся обер-пракурор. Кантроль за дзейнасцю органаў улады ажыццяўляўся праз падначаленых — пракурораў і фіскалаў.
Становішча і абавязкі генерал-пракурора неадначасова карэктаваліся. Пры рэформе дзяржаўнага кіравання, прадпрынятай Аляксандрам I, з 1802 года пасада кіраўніка Сената была злучана з пасадай міністра юстыцыі і набыла свой канчатковы круг абавязкаў: генерал-пракурор з’яўляўся начальнікам пракуратуры і канцылярыі Сената, а таксама карыстаўся правам нагляду за дзейнасцю службовых асоб усяго судовага ведамства. Без істотных змен пасада генерал-пракурора існавала да лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
Remove ads
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Remove ads