From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Васілевіч Багдановіч (31 жніўня 1885, в. Мікольскае Дрысенскага павета Віцебскай губерні — 15 студзеня 1938 (?)) — беларускі грамадскі дзеяч. Брат Вячаслава Багдановіча.
Генадзь Васілевіч Багдановіч | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 31 жніўня 1885 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 студзеня 1938 (52 гады) |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1907), Віленскі настаўніцкі інстытут. У 1918 загадчык юрыдычнага аддзела Белнацкама ў Петраградзе. З 1919 настаўнічаў у Дрысе, пазней — у Віленскай беларускай гімназіі. Выдаваў газету «Незалежная думка». У 1924 эмігрыраваў у СССР, працаваў выкладчыкам віцебскіх педагагічнага тэхнікума і ветэрынарнага інстытута.
15 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе СВБ. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы ў г. Слабадскі Кіраўскай вобласці. Падлягаў пільнаму нагляду АДПУ СССР, трактаваўся як «нераззброены нацдэм». Паўторна арыштаваны 25 ліпеня 1937. Загінуў у зняволенні. Абставіны смерці невядомыя. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.