Remove ads

Гена́дзь Ільі́ч Му́рамцаў (18 лістапада 1931, Ленінград — 23 кастрычніка 2022, Мінск) — беларускі скульптар , педагог.

Хуткія факты Генадзь Ільіч Мурамцаў, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў Ленінградзе ў сям’і опернага спевака Ільі Аляксеевіча, заслужанага артыста БССР (1901—1968).

Жыў ў Мінску з 1936 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі жыў у Маскве, Куйбышаве, Горкім, Каўрове; вярнуліся ў Мінск у жніўні 1944 года. Першапачатковую мастацкую адукацыю адтрымаў у студыі Мінскага Дома піянераў пад кіраўніцтвам Сяргея Каткова ў 1939, потым у студыі Дома афіцэраў, далей у Доме народнай творчасці ў Мікалая Тарасікава. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1952) у Андрэя Бембеля, Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Ільі Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (Ленінград, 1952—1958) у Міхаіла Керзіна, Васіля Сакалова, Ігара Крастоўскага, Генадзя Епіфанава. Дыплом — жаночая фігура «Ураджай». Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1958—1961), Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з 1961 (дацэнт з 1977).

Член Саюза мастакоў БССР з 1961 (секцыі скульптуры).

Remove ads

Творчасць

Thumb
Помнік вызваліцелям Полацка

Партрэтныя вобразы Генадзя Мурамцава адрозніваюцца своеасаблівай лаканічнай аўтарскай манерай. Сярод створанай галерэі персанажаў вядомыя пісьменнікі, паэты, мастакі Беларусі (Максім Багдановіч, Аркадзь Куляшоў, Васіль Быкаў, Заір Азгур, Міхаіл Керзін, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Алеся Паслядовіч і іншыя).

­­Вядомы як скульптар-манументаліст, аўтар помнікаў Канстанціну Заслонаву з рэльефнай паўфігурай Героя на бетонным блоку (на скрыжаванні дарог Мінск — Масква і Орша — Віцебск) і камсамольцам-падпольшчыкам пасёлка Асінторф Дубровенскага раёна, савецкім салдатам — вызваліцелям Полацка і маршалу Васілю Сакалоўскаму ў Гродне. Ён — аўтар і апошняга ў Беларусі помніка У. І. Леніну на цэнтральнай плошчы г. Оршы (1987).

Стварыў шматлікія мемарыяльныя дошкі, сярод якіх памятныя дошкі ў гонар Андрэя Бембеля на цяперашнім будынку Беларускага саюза мастакоў, дзе калісьці жыў і працаваў мэтр скульптуры, і — Пятру Машэраву на будынку Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта яго імя, дошкі ў памяць пісьменніка Івана Мележа і кампазітара Мікалая Чуркіна.

Цэльным і яркім было яго станковае партрэтнае мастацтва. Аўтар вялікай серыі псіхалагічных партрэтаў выдатных дзеячаў беларускай літаратуры. Мастак паказаў асабісты погляд на людзей, якія для яго ўяўляюць цікавасць не толькі як знакавыя фігуры свайго часу, але і як прыклады высокага маральнага духу і глыбокай унутранай эмацыянальнасці, што ў пластычных адносінах часта пераходзіць у яркую імпрэсіяністычную выразную фактуру. Партрэты Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Яўгена Чамадурава, Заіра Азгура, Віктара Грамыкі, Васіля Шаранговіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Сяргея Дзяргая, Міхаіла Казінца, бацькі і маці; цыкл жаночых вобразаў, створаныя ў розныя гады, пачынаючы з канца 1950-х, даюць уяўленне аб пластычным таленце мастака.

Remove ads

Узнагароды

  • прэмія Ленінскага Камсамола Беларусі (1967).

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

    Remove ads