Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гемалімфа — вадкасць, якая цыркулюе ў сасудах і ў міжклеткавых поласцях многіх бесхрыбетных (членістаногіх, малюскаў), якія маюць незамкнёную сістэму кровазвароту. Яна выконвае тыя ж функцыі, што кроў і лімфа у жывёл з замкнёнай крывяноснай сістэмай (некаторыя чарвякі, пазваночныя): ажыццяўляе транспарт кіслароду і вуглякіслага газу, пажыўных рэчываў і прадуктаў вылучэння. Гемалімфа багатая арганічнымі рэчывамі, у тым ліку бялкамі, часта ўтрымлівае дыхальныя пігменты (гемацыянін і гемаглабін). У склад гемалімфы ўваходзяць таксама клеткавыя элементы, якія адрозніваюцца па будове функцыі (фагацыты, экскрэторныя клеткі, у некаторых выпадках — эрытрацыты).
Гемалімфа на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.