Гей

гомасексуальны мужчына From Wikipedia, the free encyclopedia

Гей

Гей (англ.: gay) — англійскі прыметнік, які першапачаткова азначаў «бестурботны», «вясёлы», «яркі, тэатральны». Аднак у сучаснай англійскай мове (з 1960-х1970-х) гэта слова звычайна выкарыстоўваецца як назоўнік ці прыметнік, які пазначае аднаполую сексуальную арыентацыю — гомасексуальнасць.

Хуткія факты Партал: ЛГБТ, ЛГБТ ...
Партал: ЛГБТ
Thumb
Радужны сцяг
ЛГБТ
Гомасексуальнасць
Бісексуальнасць
Гендар · Трансгендарнасць
Гісторыя ЛГБТ
Розныя гістарычныя эпохі
ЛГБТ-арганізацыі
ЛГБТ-правы
Культура
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт
Гомасексуальнасць і рэлігія
Квір-даследаванні
Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн
Сімволіка · Гей-парад · СМІ
Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм
Заканадаўства
Аднаполыя шлюбы і саюзы
Усынаўленне
Прапаганда гамафобіі
Крымінальнае праследаванне
Педэрастыя
Катэгорыі
Закрыць
Thumb
Гей-супольнасць у Аргентыне

У сваёй кнізе «Каханне нябеснага колеру» расійскі даследчык праблемы ўспрымання гомасексуальнасці грамадствам І. С. Кон піша: «Гей» — не проста мужчына, які кахае мужчын, а носьбіт асаблівай самасвядомасці, член адпаведнай субкультуры, абшчыны або арганізацыі, барацьбіт за свае грамадзянскія правы і г. д.[1]

У англійскай мове слова «гей» можа быць выкарыстана для апісання рыс, асацыяваных з квірамі або з гомасексуаламі, як з мужчынамі, так і з жанчынамі, з субкультурай або ладам жыцця. У беларускай мове тэрмін «гей» ужываецца пераважна ў адносінах да мужчын-гомасексуалаў. Тэрмін лесбіянка, з іншага боку, выкарыстоўваецца і ў англійскай, і ў беларускай мове аднолькава гендарна-спецыфічна, пазначаючы гомасексуальных жанчын.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.