From Wikipedia, the free encyclopedia
Лаўрукевіч Ганна Мікалаеўна (нар. 23 верасня 1953, в. Аргелаўшчына, Капыльскі раён, Мінская вобласць — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Салігорскага гарвыканкама (1997—2003), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Нараджэнне | 23 верасня 1953 (70 гадоў) | ||||||
Адукацыя |
У 1968 годзе скончыла 8 класаў у Доктаравічскай сярэдняй школе.[1]
Скончыла Слуцкае медыцынскае вучылішча, Валагоцкі малочны інстытут (інжынер-тэхнолаг), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».
Працавала аперацыйнай медсястрой Беларускай рэспубліканскай станцыі пералівання крыві, медсястрой Дзятлаўскай бальніцы Гродненскай вобласці, апаратчыкам хімводаачысткі Нарачанскага масларобнага сыраробнага заводу, інжынерам-хімікам, тэхнолагам, начальнікам цэха, галоўным тэхнолагам, галоўным інжынерам Слуцкага сыраробнага камбіната, дырэктарам Салігорскага гармалзавода, генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Мяса-малако», старшынёй Салігорскага гарвыканкама (1997—2003), генеральным дырэктарам Дзяржаўнага аб’яднання «Белбыт» (2003—2008).
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання — Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў (Салігорская сельская выбарчая акруга № 76)[2].
З’яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Салігорска (2003), Ганаровай казачкай Краснадарскага края.
Замужам, мае дачку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.