Галіна Міхайлаўна Лебедзева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галіна Міхайлаўна Лебедзева (нар. 17 ліпеня 1976, Віцебск) — беларуская спартсменка (скачкі на батуце). Майстар спорту СССР (1991), майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (1993). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).
Галіна Міхайлаўна Лебедзева | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | скачкі на батуце |
Нарадзілася |
17 ліпеня 1976[1] (48 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 1,65 м |
Біаграфія
Чэмпіёнка свету 2003 года ў сінхронных скачках на батуце. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету на батуце 1994 года ў сінхронных скачках, 1996 года — у камандных спаборніцтвах і сінхронных скачках, 1998 года — у камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1996 года ў індывідуальных скачках, 1999 года — у камандных спаборніцтвах, 2001 года — у сінхронных скачках.
Чэмпіёнка Еўропы 1997 года ў індывідуальных скачках, 1998 года — у камандных спаборніцтвах, 2000, 2002 і 2004 гг. — у сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 1995 і 1997 гг. у камандных спаборніцтвах, 1998 года — у індывідуальных і сінхронных скачках. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 1993 года ў камандных спаборніцтвах, 1995 і 2002 гг. — у індывідуальных скачках. Сярэбраны прызёр Кубка свету 1995 года ў сінхронных скачках, 1997 года — у індывідуальных і сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр Сусветных гульняў 1997 года ў сінхронных скачках.
З 1992 года працавала інструктарам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце.
Спартыўныя дасягненні
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1993, Швейцарыя) — 3 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1994, Партугалія) — 2 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1995, Францыя) — 3 месца
- Кубак свету (1995, Данія) — 2 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1996, Канада) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1996, Канада) — 2 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1996, Канада) — 3 месца
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1997, Нідэрланды) — 1 месца
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1997, Нідэрланды) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1997, Нідэрланды) — 2 месца ў сінхронных скачках
- Кубак свету (1997, Германія) — 2 месца
- Кубак свету (1997, Германія) — 2 месца ў сінхронных скачках
- V Сусветныя гульні (1997, Фінляндыя) — 2 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1998, Германія) — 1 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1998, Германія) — 2 месца
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1998, Германія) — 2 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1998, Аўстралія) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1999, Сан-Сіці) — 3 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2000, Нідэрланды) — 1 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2001, Данія) — 3 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2002, Расія) — 1 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2002, Расія) — 3 месца
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2002, Расія) — 3 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2003, Германія) — 1 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2004, Балгарыя) — 1 месца ў сінхронных скачках
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.