Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Габой (ад фр. hautbois, літаральна «высокае дрэва», англ., ням. і італ. oboe) — драўляны духавы музычны інструмент сапранавага рэгістра, які ўяўляе сабой трубку канічнай формы з сістэмай клапанаў і двайным кіем (язычком). Сучасны від габоя набыў у першай палове XVIII стагоддзя. Інструмент мае пявучы, аднак трохі гугнявы, а ў верхнім рэгістры - рэзкі тэмбр.
Габой | |
---|---|
Класіфікацыя |
• Духавы інструмент |
Дыяпазон |
|
Роднасныя інструменты | Англійскі ражок, Фагот, Шалмей |
Музыканты | Габаісты |
Габой на вікісховішчы |
Інструменты, якія лічацца прамымі папярэднікамі сучаснага габоя, вядомыя з антычнасці і захаваліся ў першародным выглядзе ў розных культурах. Народныя інструменты, такія як бамбарда, дуда, жалейка, дудук, гайта, хітырыкі, зурна разам з інструментамі Новага часу (мюзета, уласна габой, габой д'амур, англійскі ражок, барытонавы габой, барочны габой) складаюць шырокае сямейства гэтага інструмента.
Габой выкарыстоўваецца ў якасці сольнага інструмента, у камернай музыцы і сімфанічным аркестры.
Аснову рэпертуару для габоя складаюць творы эпохі барока (творы Баха і яго сучаснікаў) і класіцызму (Моцарт). Радзей выконваюцца творы кампазітараў-рамантыкаў (Шумана) і сучасных кампазітараў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.