Васіль Пракопавіч Жураўлёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Пракопавіч Жураўлёў (27 мая 1931, вёска Раздзел 2-гі, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць —) — беларускі крытык і літаратуразнавец.

Хуткія факты Васіль Пракопавіч Жураўлёў, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і паступіў у аспірантуру пры гэтым жа інстытуце. З 1956 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук.

Выступае ў друку ў жанры крытыкі і літаратуразнаўства з 1956 г. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» т. 1-2 (1964—1966). «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» т.2 (1969). «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Сааўтар калектыўных прац «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (разам з П. Дзюбайлам і М. Луферавым, 1967). «Пытанні паэтыкі» (разам з Я. Шпакоўскім і А. Яскевічам, 1974), аўтар манаграфіі « Структура твора» (1978).

Прэміі

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.