Remove ads
спартыўны комплекс у Віцебску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс — шматфункцыянальны спартыўны комплекс у Віцебску, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Віцебск», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 8 144 месцы.
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс[2] | |
Гарадскі стадыён «Дынама» быў пабудаваны ў Віцебску на месцы сённяшняга спарткомплексу ў 1937 годзе на 5 000 чалавек. У пачатку 1978 спартыўны аб’ект быў перададзены з камунальнай уласнасці горада Віцебскаму абласному савету фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». У 1980—1986 гадах праводзілася рэканструкцыя стадыёна.
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1998 годзе было прынята рашэнне аб новай рэканструкцыі спартыўнай арэны. Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «Віцебскграмадзянпраект». Аўтары праекта — В. П. Андаралаў, А. А. Зафатаеў і інш. Першая чарга будаўніцтва новай арэны стартавала ў верасні 2001, падчас якога былі створаны футбольнае поле і трыбуна на 5 400 гледачоў. 8 красавіка 2003 года была зарэгістравана дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс». Адпаведна, стадыён «Дынама» атрымаў новую назву.
У 2004—2005 гадах былі праведзены другая і трэцяя чэргі будаўніцтва. За гэты час умяшчальнасць пашырана да 8 тысяч месцаў, над адзінай заходняй трыбунай узведзены дах. Было ўзведзена лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. На стадыёне з’явіліся электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. У падтрыбунных памяшканнях былі абсталяваны распранальні для спартсменаў, спартыўная і трэнажорная залы, кафэ.
У 2016 годзе электроннае табло заменена на сучаснае мультымедыйнае. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў.
Галоўная спартыўная арэна Віцебска двойчы прымала фінальныя матчы Кубка Беларусі па футболе. 26 мая 2002 года на ёй праходзіў вырашальны паядынак за перамогу ў Кубке Беларусі 2001/2002. У гэтым матчы футбольны клуб «Гомель» абыграў барысаўскі БАТЭ. 26 мая 2019 года адбыўся фінал Кубка Беларусі 2018/2019, у якім салігорскі «Шахцёр» атрымаў перамогу над мясцовым футбольным клубам «Віцебск».
У цяперашні час Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс уключае ў сябе:
На базе спарткомплексу праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі і спаборніцтвы па футболе, баскетболе, валейболе, лёгкай атлетыцы і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.