From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебская настаўніцкая семінарыя — першая на Беларусі спецыяльная навучальная ўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў для прыходскіх вучылішчаў, падрыхтоўчых класаў гімназій і павятовых вучылішчаў. Існавала ў 1834—1839 гг. Заснавана па ініцыятыве папячыцеля Беларускай навучальнай акругі педагога Р. І. Карташэўскага. Размяшчалася ў прыватным будынку. На чале семінарыі стаяў дырэктар ланкастэрскімі вучылішчамі Беларускай навучальнай акругі Аглобін, у штат уваходзілі загадчык Віцебскага ланкастэрскага вучылішча Вінаградаў і настаўнік, які быў адначасова наглядчыкам.
Навучаліся юнакі з сем'яў дваран, мяшчан, обер-афіцэраў, праваслаўных царкоўнаслужыцеляў. Семінарысты вывучалі рускую мову, арыфметыку, гісторыю Расіі і ВКЛ, методыку ўзаемнага навучання ў пачатковай школе па метаду Д. Ланкастэра. Некаторыя навучэнцы займаліся таксама музыкай і спевамі. У вольны час семінарысты абавязаны былі наведваць заняткі рускай мовы і геаграфіі ў Віцебскай мужчынскай гімназіі. Тэрмін навучання ў семінарыі 3 гады. за ўсе гады навучання былі падрыхтаваны 62 настаўнікі. Семінарыя зачынена з-за адсутнасці ў папячыцельства сродкаў на яе ўтрыманне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.