Вільнюскае гета
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільнюскае гета (літ.: Vilniaus getas) — адно з яўрэйскіх гета, утвораных нацыстамі на тэрыторыі Літвы ў перыяд Другой сусветнай вайны. За два гады існавання, яго насельніцтва, якое складала каля 40 тысяч чалавек, было амаль цалкам знішчана. Толькі некалькім сотням вязняў гета атрымалася выратавацца, бегшы ў лясы і далучыўшыся да савецкіх партызанаў ці схаваўшыся ў спачуваючых мясцовых жыхароў.
22 чэрвеня 1941 годзе Германія пачала вайну супраць СССР, 24 чэрвеня нямецкія войскі ўступілі ў Вільню. Яўрэям было загадана насіць павязкі на рукаве з жоўтай акантоўкай і літарай J, забаронена хадзіць па цэнтральных вуліцах і па ходніках. Пазней з'явілася забарона на праезд у грамадскім транспарце, наведванне паркаў, пакупак на рынках да 11 гадзін раніцы.
Ужо 2 ліпеня ў горад прыбыла айнзатцгрупа A, якая ў цесным узаемадзеянні з літоўскай паліцыяй і мясцовымі актывістамі пачала акцыі па знішчэнні вязняў гета. Грамадзянскія асобы за кожнага злоўленага мужчыну-яўрэя атрымлівалі 10 рублёў. У некалькіх кіламетрах ад Вільні ў лесе каля мястэчка і чыгуначнай станцыі Панярай (Панары) праводзіліся масавыя растрэлы. Да стварэння гета немцы, літоўская паліцыя і актывісты з мясцовага насельніцтва знішчылі каля 30 тысяч жыхароў Вільні яўрэйскага паходжання.
31 жніўня пасля так званай «вялікай правакацыі», калі было абвешчана, што «яўрэі стралялі ў нямецкіх салдат», пачалася арганізацыя гета на тэрыторыі аднаго з кварталаў, у Старым горадзе. Пры гэтым 1—3 верасня да 10 тысяч мясцовых жыхароў яўрэйскага паходжання патрапілі ў Лукішкскую турму, былі вывезены ў Панерай і забітыя. У верасні каля 40 тысяч яўрэяў — жыхароў гораду былі сагнаны ў гета, акружанае платамі з калючага дроту. Было створана два гета: «вялікае» і «малое». У «вялікім» знаходзілася каля 30 тысяч чалавек, у «малым» — каля 10 тысяч. У кастрычніку 1941 года «малое» гета было ліквідавана.
З канца 1941 па верасень 1943 г. у гета знаходзілася каля 15 тысяч вязняў. Вільнюскае гета было адным з нешматлікіх, дзе акупанты дазволілі «культурнае жыццё». Працавалі тэатр, бібліятэка, школа.[1]
Але пры гэтым перыядычна праводзіліся «акцыі» (ням.: Aktionen), падчас якіх знішчаліся жыхары. Да канца верасня 1943 годзе гета было канчаткова ліквідавана, вязні былі перакладзены ў канцлагеры (Вайвара) ў Эстоніі, расстраляныя ў Панарай ці накіраваны ў лагеры смерці ў Польшчы.
У студзені 1942 года ў гета была створана «Аб'яднаная партызанская арганізацыя» (Fareinikte Partisaner Organizatzie), якая ўзначальвалася Іцхакам Вітэнбергам, Іосіфам Глазманом і Абам Коўнерам. Яе мэтамі былі абвешчаны арганізацыя масавай самаабароны гета, сабатаж, далучэнне да партызанаў і Чырвонай арміі.[2][3][4] Гэтыя мэты, аднак, не былі дасягнуты, хоць атрымалася арганізаваць уцёкі ў лес некалькім дзясяткам чалавек[5].
Нас не павядуць, як авечак, на бойню!
Яўрэйская моладзь, не давай збіць сябе са шляху. З 80 000 яўрэяў Вільні, Літоўскага Іерусаліма, засталося ўсяго 20 000. На нашых вачах аднялі нашых бацькоў, нашых братоў і сясцёр.
Дзе сотні людзей, якіх забралі на працу літоўскія «хапуны»? Дзе распранутыя дагала жанчыны і дзеці, якіх адвялі ў страшную «ноч правакацыі»? Дзе яўрэі, якіх адвялі ў Судны Дзень? Дзе нашы браты з Другога гета?
Усе, каго павезлі з гета, ніколі больш не вернуцца. Усе дарогі Гестапа вялі ў Понары. А Понары — гэта смерць!
Тыя, хто сумняваюцца! Пазбаўцеся ад ілюзіяў! Вашыя дзеці, вашыя мужыкі і жонкі загінулі.
Понары — гэта не лагер. Іх усіх забілі там.
Гітлер мае намер знішчыць усіх яўрэяў Еўропы. Яўрэям Літвы наканавана стаць першымі на гэтым шляху.
Не будзем жа авечкамі, пакорліва ідучымі на зарэз!
Праўда, што мы слабыя і безабаронныя, але супраціўленне павінен стаць адзіным адказам ворагу!
Браты! Лепш загінуць вольнымі барацьбітамі, чым выжыць з ласкі забойцаў.
Супраціўцеся! Да апошняга ўздыху!
— З закліку моладзевай падпольнай арганізацыі Вільнюскага гета ад 1 студзеня 1942 г., першага ў акупаванай нацыстамі Еўропе, які прызываў яўрэяў да супраціву
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.