Віктар Яўграфавіч Віхроў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Яўграфавіч Віхро́ў (23 сакавіка 1912, г. Сярдобск, Пензенская вобласць — 13 ліпеня 1972) — савецкі вучоны, спецыяліст па драўніназнаўству, доктар сельскагаспадарчых навук (1952), прафесар (1957), заслужаны дзеяч навукі БССР[1].
Віктар Яўграфавіч Віхроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1972 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг |
Навуковая сфера | драўніназнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | М. І. Фёдараў |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
В. Я. Віхроў ў 1933 годзе скончыў Архангельскі лесатэхнічны інстытут, затым застаўся працаваць у гэтым жа інстытуце, пазней працаваў у Маскоўскім лесатэхнічным інстытуце[1], Інстытуце лесу АН СССР .
У 1954 годзе быў абраны загадчыкам кафедры драўніназнаўства і абароны лесу Беларускага тэхналагічнага інстытута (з 1961 года — кафедра драўніназнаўства і лесаэксплуатацыі)[1]. На пасадзе загадчыка кафедры Віктар Яўграфавіч заставаўся да канца свайго жыцця. У 1961 годзе быў прызначаны рэктарам інстытута[1].
Навуковая дзейнасць
В. Я. Віхроў — адзін з першых савецкіх спецыялістаў па дэндрахраналогіі. Ён выявіў шэраг заканамернасцяў гадавога прыросту дрэў, што дазволіла ўдакладніць і спрасціць методыкі дэндрахараналагічнага, прапанаваў уласны арыгінальны метад.
У 1939 годзе В. Я. Віхроў апублікаваў «Альбом мікрафатаграфій драўніны іглічных і лісцяных парод СССР», які выйшаў пад рэдакцыяй В. П. Мальчэўскага, таксама ён напісаў больш за 150 работ па розных пытаннях драўніназнаўства: экалагічнай і тэхнічнай анатоміі, сістэматыцы драўніны, дэндрахраналогіі і дэндракліматалогіі, мадыфікацыі драўніны[1].
Навуковыя працы
- Строение и физик-механические свойства древесины дуба — М., 1954.
- Диагностические признаки древесины главнейших лесохозяйственных и лесопромышленных пород СССР. — М., 1959.
- Модифицированная древесина и перспективы её использования. — Мн., 1966. (у сааўтарстве)
Зноскі
- Вихров Виктор Евграфович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.