Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Андрэевіч Бекіш (12 лістапада 1929, в. Кліманты, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 1 лістапада 2013) — беларускі мовазнавец, грамадскі дзеяч, педагог, аўтар падручнікаў па беларускай мове для пачатковай школы. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Віктар Андрэевіч Бекіш | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лістапада 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 2013 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | мовазнавец, грамадскі дзеяч, педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Віктар Бекіш нарадзіўся 12 лістапада 1929 г. у вёсцы Кліманты Віленскага ваяводства (Заходняя Беларусь, Польшча; цяпер Маладзечанскі раён Беларусі) непадалёк ад Радашковічаў у вялікай сялянскай сям’і[1].
Да Другой сусветнай вайны закончыў 4 класы Кліманта-Загорскай школы, з 1945 па 1950 вучыўся ў Радашковіцкай сярэдняй школе. У час вучнёўства вялікі ўплыў на яго аказаў настаўнік Фёдар Янкоўскі, будучы вядомы лінгвіст[1].
У 1950 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Але праз кароткі час яго прызывалі ў савецкую армію. У 1950—1952 гадах курсант Разанскага пяхотнага вучылішча. Пасля малады афіцэр да 1956 года служыў у Забайкаллі. Вярнуўся на радзіму, узнавіўся на гістарычна-філалагічны факультэт (беларускае аддзяленне) педагагічнага інстытута, які скончыў у 1961 годзе[1].
Тры гады працаваў у Міністэрстве асветы БССР памочнікам міністра, інспектарам аддзела кадраў. У 1964 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры беларускай мовы Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (кіраўнік — прафесар Марыя Жыдовіч) і ў 1967 годзе скончыў яе. Адначасова працаваў асістэнтам кафедры беларускай мовы, выкладаў студэнтам мовазнаўчыя дысцыпліны[1].
У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гістарычнай лексікалогіі. Выкладаў, у 1972 годзе стаў старшым выкладчыкам, у 1973 годзе — дацэнтам. З 1980 па 1991 год дацэнт кафедры беларускай мовы і методыкі яе выкладання, пэўны час быў загадчыкам гэтай кафедры[1].
З 1992 па 1997 год выкладаў беларускую мову ў Слёнскім універсітэце ў Польшчы[1].
Вёў актыўную грамадскую работу, быў сябрам Беларускага Народнага Фронту, з 1997 па 2000 г. узначальваў Фрунзенскую раённую арганізацыю ТБМ, прыклаў шмат намаганняў, каб актывізаваць яе дзейнасць, зарэгістраваў яе ў органах выканаўчай улады. Пры ім арганізацыя вырасла колькасна, налічвала 680 чалавек[1].
У 2003 годзе выйшаў на пенсію[1].
Памёр 1 лістапада 2013 годзе пасля цяжкай хваробы. Пахаваны побач з бацькамі на могілках вёскі Кліманты Маладзечанскага раёна. Пры пахаванні каля ля труны быў нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг, таксама значок з выявай сцяга быў на лацкане пінжака нябожчыка[1].
Меў жонку Галіну Міхайлаўну, дочак Наталлю і Таццяну[1].
Аўтар навуковых публікацый па гісторыі беларускай мовы. Вядомы і як метадыст. Па яго падручніках беларускай мовы для 2 і 3 класаў (у суаўтарстве), якія выйшлі ў 1988, 1989 гадах вялося выкладанне ў школах, яны неаднойчы перавыдаваліся[1].
У перыяд працы ў Польшчы выйшаў Беларуска-польска-рускі слоўнік лінгвістычных тэрмінаў і спецыяльнай лексікі (Катавіцы, 1997)[1].
Выдатнік асветы БССР (1979), выдатнік асветы СССР (1990), узнагароджаны медалём «Ветэран працы», шматлікімі граматамі, у тым ліку граматамі Міністэрства асветы Беларусі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.