Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Андрэевіч Емяльянаў (нар. 3 мая 1948, г. Тукумс, Латвія) — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (1998). Член Міжнароднага інстытута інжынераў па электратэхніцы і электроніцы (1997, ЗША). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2008).
Віктар Андрэевіч Емяльянаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 мая 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1999) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Харкаўскі авіяцыйны інстытут (1973).
У 1967—1973 гадах слесар-зборшчык, кантрольны майстар, майстар Харкаўскага авіяцыйнага завода. У 1974—1985 гадах інжынер-тэхнолаг, начальнік цэха, галоўны інжынер Гомельскага завода «Модуль» ВА «Карал», у 1992—2009 гадах генеральны дырэктар НВА «Інтэграл» — дырэктар унітарнага прадпрыемства «Завод паўправадніковых прыбораў». Адначасова ў 1991—1992 гадах дацэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, у 1993—1998 гадах прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[1].
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998, разам з А. І. Белавусам, В. А. Сокалам, Ф. Ф. Камаровым, Э. Ф. Лабановічам, А. В. Сіліным) — за цыкл работ «Распрацоўка новых метадаў праектавання і развіццё фізіка-тэхналагічных асноў стварэння высокіх тэхналогій вытворчасці канкурэнтаздольных мікраэлектронных вырабаў» Прэміі Савета Міністраў СССР (1990) за распрацоўку і ўкараненне высокаэфектыўных тэхналагічных працэсаў і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991) за стварэнне і асваенне ў вытворчасці высокаэфектыўнай тэхнікі, прагрэсіўнай тэхналогіі і новых матэрыялаў.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы (2005, Расійская Федэрацыя), медалямі.
Навуковыя працы ў галіне фізіка-хімічных асноў тэхналогіі цвёрдацельнай электронікі, тэхнікі і тэхналогіі вырабаў электронікі. Вырашыў комплекс узаемазвязаных навукова-тэхнічных праблем, які ахоплівае вызначальныя тэхналагічныя працэсы атрымання актыўных структур інтэгральных схем, зборкі крышталёў, распрацоўкі карпусоў вялікіх інтэгральных схем, працэсы атрымання тонкіх металічных плёнак, адаптаваных у масавую вытворчасць вялікіх інтэгральных схем. Унёс уклад у вырашэнне праблемы павышэння якасці і ўстойлівасці да ўздзеяння навакольнага асяроддзя вырабаў электроннай тэхнікі з адначасовым выключэннем выкарыстання ў іх дэфіцытных матэрыялаў, у тым ліку золата. Пад яго кіраўніцтвам НВА «Інтэграл» асвоены базавыя камплекты інтэгральных схем для найноўшых мадэляў айчынных тэлевізараў, тэлефонных станцый, аўдыётэхнікі, сувязной апаратуры. Навуковыя распрацоўкі выкарыстоўваюцца ў праграме «Бытавая электроніка», у дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах «Інфарматыка», «Тэлебачанне», «Аўдыётэхніка», «Матэрыялы».
Аўтар больш за 430 навуковых прац, у тым ліку 27 манаграфій, 16 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 124 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.