From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Іванавіч Сірэнка (нар. 4 сакавіка 1962, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі ўрач і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Віктар Іванавіч Сірэнка | |
---|---|
Нараджэнне |
4 сакавіка 1962 (62 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 4 сакавіка 1962 года ў г. Барысаў Мінскай вобласці.
Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў слесарам механазборачных работ другога разраду механазборачнага цэха № 3 Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС, урачом-інтэрнам па хірургіі, урачом-уролагам паліклінікі, урачом-уролагам уралагічнага аддзялення стацыянара, выконваючым абавязкі загадчыка ўралагічнага аддзялення, загадчыкам уралагічнага аддзялення Барысаўскай гарадской бальніцы, галоўным урачом установы аховы здароўя «Мінская ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласная клінічная бальніца», галоўным урачом установы аховы здароўя «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» г. Мінска, галоўным урачом установы аховы здароўя «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» г. Мінска, старшынёй камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама, начальнікам упраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.
Намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.