From Wikipedia, the free encyclopedia
Слава Корань (нар. 16 снежня 1955, па пашпарце -- 16 студзеня 1956) — беларускі рок-музыкант.
Нарадзіўся ў Пскове ў сям’і настаўніцы і лекара. Скончыў школу № 30 у Мінску, потым факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Мінскага радыётэхнічнага інстытуту (РТІ) па спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання».
Вучыўся граць на фартэпіяна ў музычнай школе №1 у Мінску (1962—1969), але зразумеў, што фартэпіяна яму не даспадобы і пераключыўся на гітару.
Працуе музычным дырэктарам Еўрапейскага радыё для Беларусі[1].
Жанаты, мае сына.
У 1968 годзе пачаў граць у школьнай групе, працягнуў музычныя эксперыменты ў РТІ. У 1981 годзе заснаваў гурт Ліфт, які выступаў у мінскім кафэ «Мерыдыян» пад «дахам» арганізацыі «Арыентыр». У той час у Мінску было толькі тры кавярні, дзе гралі жывыя групы: «Мерыдыян», «Сузор’е» і кавярня Беларускага політэхнічнага інстытуту.
У 1982 годзе стаў гітарыстам групы «Студия 7» — гурта Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які ў 1984 годзе стаў называцца «Бонда».
Сышоў з «Бонды» ў 1988 годзе разам з Сяргеем Краўчанкам і Валерам Цініцкім і з імі, а таксама Феліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем стварыў гурт ULIS, у якім грае дагэтуль.
У 1993 годзе адбыўся раскол гурта, падчас якога з ULIS сышлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла наваколле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.
Падчас імпрэзы з гуртом «Hasta La Fillsta» на «СТБ» у 2010 годзе яго вакалістка і музычная журналістка Вольга Самусік назвала Кораня «найвялікшым рок-музыкам Беларусі»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.