From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікі шаўковы шлях (тэрмін уведзены нямецкім географам Рыхтгофенам у 1877; кіт.: 絲綢之路, узб.: Буюк Ипак Йўли, каз.: Жібек Жолы, перс.: جاده ابریشم, араб. طريق الحرير, хіндзі: रेशम मार्ग) — у старажытнасці і сярэднявечча караванная дарога з Кітая ў краіны Сярэдняй і Пярэдняй Азіі. Адкрыты ў 2 стагоддзі да н.э. Вёў з Сіяня праз Ланьчжоў у Дуньхуань, дзе раздвойваўся: паўночная дарога праходзіла праз Турфан, перасякала Памір і ішла ў Фергану і казахскі стэп, паўднёвая — паўз возера Лабнор па паўднёвай ускраіне пустыні Такла-Макан праз Яркенд і паўднёвы Памір вяла ў Бактрыю, а адтуль — у Парфію, Індыю і на Блізкі Усход.
Вялікі шаўковы шлях | |
---|---|
Краіна | |
Папярэдні ў спісе | Steppe Route[d] |
Першаадкрывальнік | Ferdinand von Richthofen[d] |
Крытэрый Сусветнай спадчыны (2005) | (ii)[d], (iii)[d], (v)[d] і (vi)[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узнік па ініцыятыве кітайцаў, якія шукалі пародзістых коней для свайго войска. У якасці тавара для абмену прадстаўлены шоўк, фарфор, іншая кітайская прадукцыя. Адыграў значную ролю ў развіцці эканамічных і культурных сувязей народаў Пярэдняй Азіі, Сярэдняй Азіі і Кітая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.