From Wikipedia, the free encyclopedia
Пазнаньскае паўстанне (Велікапольскае паўстанне, польск. Powstanie wielkopolskie) — узброенае паўстанне (27 снежня 1918 — 16 лютага 1919), якое адбылося ў правінцыі Прусіі Позен. Паўстанцы дамагаліся ўключэння зямель Вялікапольшчы ў склад абвешчанай у лістападзе 1918 Польскай дзяржавы. Паўстанне скончылася ваеннай і палітычнай перамогай палякаў. Землі Вялікапольшчы былі перададзены Польшчы яшчэ да набыцця правамоцнасці палажэнняў Версальскай дамовы.
Велікапольскае паўстанне | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 27 снежня 1918 — 16 лютага 1919 | ||
Месца | Правінцыя Позен («Вялікая Польшча») | ||
Вынік | Перамога паўстанцаў | ||
Змены | Далучэнне Вялікай Польшчы да Польшчы | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, а затым, пасля Венскага кангрэса 1815 Вялікапольшча належала Прусіі. З аб’яднаннем Германіі Бісмаркам ў 1871 годзе, правінцыя Позен стала часткай новай нямецкай нацыянальнай дзяржавы. Палітычныя супярэчнасці ў правінцыі, якую насялялі амаль дзве траціны каталіцкіх палякаў пачаліся ў сувязі з германізацыяй (Kulturkampf).
У канцы Першай сусветнай вайны, польскі нацыянальны рух у Познані не страчваў надзеі ўключэння ў магчымую адроджаную польскую дзяржаву. Асновай да ўз’яднання стала марыянеткавае прагерманскае рэгенцкае каралеўства Польшча. Тым не менш, нягледзячы на Чатырнаццаць пунктаў прэзідэнта ЗША Вудра Вільсана і абвяшчэння ў іх нацыянальнага самавызначэння палякаў, межы Польшчы былі нявызначанымі. Нацыянальныя польскія войскі ў правінцыі Позен вырашылі паўстаць. Яны чакалі спрыяльнага моманту і ён быў выкарыстаны: лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі паскорыла прыняцце рашэння паўстаць, тым болей палітычная расстаноўка сіл у рэгіёне была нявырашанай.
У лістападзе 1918 года палякі вагаліся паўставаць ці не бо мелі роўнае прадстаўніцтва ў мясцовых кіроўных органах — пяць польскіх і нямецкіх прадстаўнікоў. Пачынаючы з снежня 1918 пачаліся заклікі да далучэння да Польшчы. Затым наведванне патрыятычнага піяніста і пазней польскага ўрада Падарэўскага, які быў сустрэты з энтузіязмам па прыбыцці польскім насельніцтвам горада, выклікала паўстанне. 27 снежня 1918 падчас польскай дэманстрацыі пачалася страляніна. Паўстанцы захапілі ўсю правінцыю Позэн за выключэннем яе паўночных і паўночна-ўсходніх ускраін. Паўстанне скончылася 16 лютага 1919 перамір’ем ў Трыры, якое было заснавана на прынцыпах Кампьенскага перамір’я ад 11 лістапада 1918, якім скончылася Першая Сусветная вайна. Гэта быў адзно з чатырох, разам з Пазнаньскім паўстаннем 1806 Сейненскім паўстаннем ў 1919 годзе і другім Сілезскім паўстаннем у 1920 годзе, пераможных паўстанняў у польскай гісторыі. Першае з польскіх паўстанняў гэтага перыяду, побач з Трэцім Сілезскім паўстаннем у 1921 годзе, што рэалізавала ўсе свае мэты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.