Вусатая сініца (Panurus biarmicus) — дробная птушка сямейства цімеліевых атрада вераб’інападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Вусатая сініца |
Самец |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Род: | Вусатыя сініцы (Panurus) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Panurus biarmicus (Linnaeus, 1758)
|
|
Закрыць
Даўжыня цела 15-18 см, размах крылаў 16-19 см. Верх цела і доўгі хвост у самцоў і самак карычневыя з карычным адценнем, дзюба жоўтая, у самца на шэра-блакітнай галаве чорныя «вусы» і чорнае падхвосце. Самка без чорнага (за выключэннем плямак на крылах), верх галавы карычневы. Маладыя падобныя да самкі, але больш цёмныя, маладыя самцы з чорнай плямкай на плячах. Голас: далікатнае шчабятанне з уплеценымі позывамі.
Арэал разарваны, плямісты — ад Заходняй і Паўднёвай Еўропы праз Цэнтральную Азію да Прыморскага краю. Ізаляавана трапляецца ў Японіі. Насяляе зарастаючыя вадаёмы з вялікімі ўчасткамі трыснягу і рагозу. На Беларусі вельмі рэдкі, спарадычна пашыраны на гнездаванні і зімуючы від (упершыню адзначаны на гнездаванні толькі ў 1993 г.[1]).
Паўночныя папуляцыі пералётныя, паўднёвыя — аселыя. Месца зімовак у межах гнездавога арэала і на поўдзень на прылеглых тэрыторыях.
Гняздо робіць у густым і паламаным трыснягу або рагозе, добра схаванае, няшчыльнае, з шырокіх (да 2,5 см), непераплеценых лістоў рагозу або трыснягу (па-за шарападобнае гняздо выступае мноства іх канцоў). Багатая высцілка з каласкоў квітучага трыснягу.
Яйкі (5-8, часам 3-11) раўнамерна падоўжаныя да авальных, белыя да крэмава-белых; крапінкі і пражылкі дробныя і нешматлікія, карычневыя або цёмна-карычневыя. Памеры: 18 х 14 мм.
- P. b. biarmicus — Паўднёвая, Цэнтральная і Паўночная Еўропа;
- P. b. russicus — ад Аўстрыі і Балкан праз Малую Азію і поўдзень Расіі да Маньчжурыі і Ірана;
- P. b. kosswigi — поўдзень Турцыі.
ptushki.org (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2015. Праверана 1 студзеня 2015.
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.