былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Вугло́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Вуглы.
Вуглоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Нараўлянскі раён |
Уключаў | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вуглы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 студзеня 1987 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акопскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года да 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Ельскага раёна. Тэрыторыя сельсавета моцна пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: вёскі Акопы, Баравічы, Вуглы, Дуброва, Ленінскі Пасёлак, Лісава, Міхайлаўка, Радамля, Ціхін, Чапаеўка, Ясянок.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.