Сан-Нікалау
востраў у Каба-Вердэ From Wikipedia, the free encyclopedia
востраў у Каба-Вердэ From Wikipedia, the free encyclopedia
Сан-Нікалау (партуг. São Nicolau) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную групу астравоў Барлавенту. Агульная плошча — 388 кв. км. Насельніцтва — 12864 чал.
Сан-Нікалау | |
---|---|
парт. São Nicolau | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 388 км² |
Насельніцтва | 12 864 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 33,15 чал./км² |
Размяшчэнне | |
16°36′55″ пн. ш. 24°16′16″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Сан-Нікалау мае вулканічнае паходжанне. Паўднёвая і ўсходняя часткі ўяўляюць сабою разбураную старажытную кальдэру. Заходняя частка вострава гарыстая. Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Горда (1340 м). Прыбярэжныя раёны пагорыстыя або раўнінныя, даволі засушлівыя. У гарах, дзякуючы дастатковай колькасці ападкаў і ўрадлівым глебам, магчыма земляробства, але і там здараюцца шматгадовыя засухі.
На пляжах можна ўбачыць марскіх чарапах.
Сан-Нікалау быў адкрыты 6 снежня 1461 г. партугальскімі маракамі і названы ў гонар Святога Мікалая. Але яго каланізацыя адбылася толькі ў пачатку XVI ст. Астравіцяне займаліся пераважна жывёлагадоўляй і агародніцтвам. Насельніцтва моцна пакутавала ад нападаў піратаў. Для абароны вострава ў 1816 г. была пабудавана крэпасць.
У 1866—1931 гг. на Сан-Нікалау працавала адна з першых на Каба-Вердэ семінарый, дзе навучаліся таксама выхадцы з іншых астравоў.
У 1945—1949 гг. з-за засухі на востраве пачаўся голад. Многія сан-нікалауцы былі вымушаны пакінуць радзіму. Улады накіроўвалі пацярпелых на Сан-Тамэ, дзе яны былі вымушаны амаль бясплатна працаваць на плантацыях какава.
У другой палове XX ст. сярод астравіцян актыўна дзейнічалі прадстаўнікі руху за незалежнасць ад Партугаліі.
Да нашых дзён галоўнымі заняткамі жыхароў Сан-Нікалау з’яўляюцца сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, вырошчванне цукровага трыснягу, кукурузы і бананаў) і лоў рыбы. Працуюць марскі порт Тарафал, адкуль адыходзяць паромы на іншыя астравы, а таксама мясцовы аэрапорт у Прэгісіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.