Аран (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аран (востраў)map

Аран (шатл. гэл.: Eilean Arain («далёкі востраў»); англ.: Arran) — востраў і гістарычная вобласць, якая знаходзіцца на ім, у заліве Ферт-оф-Клайд на захадзе Шатландыі. У наш час тэрыторыя Арана ўваходзіць у склад вобласці Паўночны Эйршыр.

Хуткія факты Аран, Характарыстыкі ...
Аран
гэльск. Eilean Arain
Thumb
Характарыстыкі
Плошча430 км²
Насельніцтва5 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва11,63 чал./км²
Размяшчэнне
55°34′22″ пн. ш. 5°14′45″ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнШатландыя
РаёнПаўночны Эйршыр
Thumb
Аран
Аран
Thumb
Аран
Аран
Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Найбуйнейшы населены пункт рэгіёна — Бродык на ўсходнім узбярэжжы, былая рэзідэнцыя герцагаў Гамільтан  (руск.). Востраў Аран — найбуйнейшы востраў заліва Ферт-оф-Клайд. Цэнтральную частку вострава займаюць горы, вышынёй да 874 м над узроўнем мора, уздоўж узбярэжжа цягнецца досыць значная прыбярэжная нізіна. За спалучэнне горных і раўнінных рэгіёнаў Аран завуць «Шатландыяй у мініяцюры». Вакол Арана размяшчаецца некалькі невялікіх астраўкоў.

Thumb
Востраў з космасу

Гістарычна тэрыторыю Арана насялялі брыцкія плямёны. Пачынаючы з VI стагоддзя сюды пранікаюць скоты-ірландцы, якія далучаюць Аран да сваёй дзяржавы Дал-Рыяда. У IX—X стагоддзях нарвежскія вікінгі падпарадкоўваюць усе астравы заходняга ўзбярэжжа Шатландыі Нарвегіі. У 1263 г. нарвежскі кароль Хокан IV пацярпеў паразу ад шатландцаў, і Аран перайшоў ва ўладанне лордаў Астравоў. Аднак ужо з пачатку XIII стагоддзя на востраў пачынаюць прэтэндаваць Сцюарты, якія неўзабаве далучаюць яго да сваіх уладанняў. Пасля таго, як Роберт Сцюарт стаў у 1371 г. каралём Шатландыі, Аран увайшоў у склад каралеўскага дамена. У 1467 г. Томас Бойд, жанаты з сястрой караля Якава III, атрымаў ад яго востраў і тытул графа Арана. Неўзабаве, аднак, уладанні Бойдаў былі канфіскаваны, а ў 1503 г. Аран быў перададзены Джэймсу Гамільтану, які стаў новым графам Арана. Род Гамільтанаў адыгрываў важную ролю ў гісторыі Шатландыі XVI—XVII стагоддзяў (падрабязней гл. Гамільтаны  (руск.)), а ў 1643 г. Джэймс Гамільтан быў узведзены ў тытул герцага і стаў адным з самых паслядоўных прыхільнікаў караля Карла I у перыяд Англійскай рэвалюцыі. Герцагі Гамільтан дагэтуль валодаюць значнымі тэрыторыямі на востраве.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.