Падаву́та — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Авута (выцякае з возера), за 28 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 2,5 км на ўсход ад вёскі Прошкава.
Падавута | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,15 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,18 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,52 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 11 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | рака Авута |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 2,52 км. Плошча вадазбору 11 км². Катлавіна лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, стромкія, параслі хмызняком.
У возера ўпадаюць некалькі ручаёў. У паўночнай частцы выцякае рака Авута.
Літаратура
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 57. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.