From Wikipedia, the free encyclopedia
Вечар у Мінскай губерні — карціна беларускага мастака Апалінарыя Гараўскага (1833—1900), напісаная ў пачатку 1870-х гадоў. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску[1].
| ||
Апалінарый Гіляравіч Гараўскі | ||
Вечар у Мінскай губерні. пачатак 1870-я | ||
Матэрыял | палатно і алейныя фарбы | |
---|---|---|
Тэхніка | алейны жывапіс | |
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск |
Найбольш цікавы з пейзажаў Апалінарыя Гараўскага пачатку 1870-х гадоў. У ім яшчэ адчуваецца залежнаснь мастака ад акадэмічных канонаў. Ён дакладна вызначае планы, імкнецца ўраўнаважыць кампазіцыю, у каларыце вытрымлівае раней зададзены колер. Але і тут прыхільнасць да рэалізму, любоў да родных краявідаў бяруць верх. Мастак напаўняе карціну своеасаблівым лірычным гучаннем, прыгажосцю жыцця, якое замірае на ноч[1].
У 2009 годзе Пошта Беларусі выпусціла паштовую марку з выявай карціны «Вечар у Мінскай губерні».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.