Вэнграў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэ́нграў[1] (польск.: Węgrów) — горад у Польшчы, на рацэ Лівец. Адміністрацыйны цэнтр Вэнгроўскага павета Мазавецкага ваяводства. Утварае гарадскую гміну. Насельніцтва 12,6 тыс. жыхароў (2004), плошча — 35,45 км².
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню згадваецца ў 1414 годзе. Гарадскія правы атрымаў у 1441 годзе.
З першай паловы XVI стагоддзя.быў уласнасцю Радзівілаў. У 1536 годзе як пасаг жонкі яго атрымаў жамойцкі стараста Ян Радзівіл. У 1558 г. Вэнграў дастаўся прыхільніцы рэфармацыі Ганне Радзівіл-Кішцы і больш за дзвесце гадоў быў адным з пратэстанцкіх цэнтраў Рэчы Паспалітай. Тут засядалі пратэстанцкія сіноды, знаходзілі прытулак арыяне на чале з Пятром з Ганёндза (у Вэнграве ў арыянскай друкарні былі надрукаваны найважнейшыя яго творы). У Вэнграве ёсць некалькі цэркваў з фрэскамі пачатку XVIII стагоддзя працы Мікеланджэла Палоні (аўтара фрэсак капліцы Св. Казіміра ў Віленскім кафедральным саборы). Да нашых дзён захавалася размешчаная ў некалькіх кіламетрах ад горада рэзідэнцыя Радзівілаў, якая пачала будавацца адразу пасля Люблінскай уніі ў XVII стагоддзі.[2]
Пры Вэнграве адбылася аднайменная бітва падчас Студзеньскага паўстання. Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі горада немцамі было сфарміравана гета, у якім жыло 8 тыс. яўрэяў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.