Пазнаньскае паўстанне (Велікапольскае паўстанне, польск. Powstanie wielkopolskie) — узброенае паўстанне (27 снежня 1918 — 16 лютага 1919), якое адбылося ў правінцыі Прусіі Позен. Паўстанцы дамагаліся ўключэння зямель Вялікапольшчы ў склад абвешчанай у лістападзе 1918 Польскай дзяржавы. Паўстанне скончылася ваеннай і палітычнай перамогай палякаў. Землі Вялікапольшчы былі перададзены Польшчы яшчэ да набыцця правамоцнасці палажэнняў Версальскай дамовы.

Хуткія факты Велікапольскае паўстанне, Дата ...
Велікапольскае паўстанне
Thumb
Салдаты Велікапольскай арміі ў акопах на фронце
Дата 27 снежня 191816 лютага 1919
Месца Правінцыя ПозенВялікая Польшча»)
Вынік Перамога паўстанцаў
Змены Далучэнне Вялікай Польшчы да Польшчы
Праціўнікі
 Германская імперыя Сцяг Польшчы Польская ваенная арганізацыя прускіх земляў
    Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
    Закрыць

    Гісторыя паўстання

    Thumb
    Германская імперыя ў даваенных межах 1914: чырвоным — правінцы Позен

    Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, а затым, пасля Венскага кангрэса 1815 Вялікапольшча належала Прусіі. З аб’яднаннем Германіі Бісмаркам ў 1871 годзе, правінцыя Позен стала часткай новай нямецкай нацыянальнай дзяржавы. Палітычныя супярэчнасці ў правінцыі, якую насялялі амаль дзве траціны каталіцкіх палякаў пачаліся ў сувязі з германізацыяй (Kulturkampf).

    У канцы Першай сусветнай вайны, польскі нацыянальны рух у Познані не страчваў надзеі ўключэння ў магчымую адроджаную польскую дзяржаву. Асновай да ўз’яднання стала марыянеткавае прагерманскае рэгенцкае каралеўства Польшча. Тым не менш, нягледзячы на Чатырнаццаць пунктаў прэзідэнта ЗША Вудра Вільсана і абвяшчэння ў іх нацыянальнага самавызначэння палякаў, межы Польшчы былі нявызначанымі. Нацыянальныя польскія войскі ў правінцыі Позен вырашылі паўстаць. Яны чакалі спрыяльнага моманту і ён быў выкарыстаны: лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі паскорыла прыняцце рашэння паўстаць, тым болей палітычная расстаноўка сіл у рэгіёне была нявырашанай.

    У лістападзе 1918 года палякі вагаліся паўставаць ці не бо мелі роўнае прадстаўніцтва ў мясцовых кіроўных органах — пяць польскіх і нямецкіх прадстаўнікоў. Пачынаючы з снежня 1918 пачаліся заклікі да далучэння да Польшчы. Затым наведванне патрыятычнага піяніста і пазней польскага ўрада Падарэўскага, які быў сустрэты з энтузіязмам па прыбыцці польскім насельніцтвам горада, выклікала паўстанне. 27 снежня 1918 падчас польскай дэманстрацыі пачалася страляніна. Паўстанцы захапілі ўсю правінцыю Позэн за выключэннем яе паўночных і паўночна-ўсходніх ускраін. Паўстанне скончылася 16 лютага 1919 перамір’ем ў Трыры, якое было заснавана на прынцыпах Кампьенскага перамір’я ад 11 лістапада 1918, якім скончылася Першая Сусветная вайна. Гэта быў адзно з чатырох, разам з Пазнаньскім паўстаннем 1806 Сейненскім паўстаннем ў 1919 годзе і другім Сілезскім паўстаннем у 1920 годзе, пераможных паўстанняў у польскай гісторыі. Першае з польскіх паўстанняў гэтага перыяду, побач з Трэцім Сілезскім паўстаннем у 1921 годзе, што рэалізавала ўсе свае мэты.

    Спасылкі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.