Вахляж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ва́хляж» (польск.: Wachlarz «веер»): кодавая назва спецыяльнага падраздзялення СУБ-АК. Пастанова аб стварэнні падраздзялення была прынятая польскім эміграцыйным урадам у жніўні 1941. Задачай падраздзялення была разведвальна-дыверсійная дзейнасць на акупаваных немцамі заходніх тэрыторыях СССР («на ўсход ад савецка-польскай граніцы 1939 г.»).
Камандаванне ажыццяўлялася з кіраўніцтва пра галоўным камандаванні ЗВЗ ў Варшаве. Выдзяляліся 5 аперацыйных раёнаў — Поўдзень (1-ы) і Поўнач (2-і) Украіны, Палессе (3-і), Беларусь (4-ы), Інфлянты (5-ы). Межы раёнаў на карце радыяльна разыходзіліся на ўсход з Варшавы, нагадваючы веер (адсюль назва).
Арганізацыйны перыяд працягваўся да вясны 1942, дыверсійныя задачы выконваліся з вясны—лета 1942. Пасля рэарганізацыі структуры АК ў канцы 1942—пач. 1943 падраздзяленне ўвайшло ў склад «Кедыву АК» (кіраўніцтва дыверсіямі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.