Васіль Іванавіч Дробатаў (нар. 23 лістапада 1965, Гур’еў, Казахская ССР) — беларускі палітык.

Хуткія факты Васіль Іванавіч Дробатаў, Нараджэнне ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ (водазабеспячэнне і каналізацыя), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў лабарантам НДС, загадчыкам лабараторыі кафедры гідраўлікі Наваполацкага політэхнічнага інстытута, майстрам, інжынерам аддзела эксплуатацыі, вядучым інжынерам, начальнікам аддзела эксплуатацыі, галоўным інжынерам Наваполацкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба».

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Полацктранснафта Дружба».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.