From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Іванавіч Васільеў (нар. 1 чэрвеня 1927, вёска Тушавая, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі жывапісец, педагог.
Скончыў Віленскі мастацкі інстытут (1952). Вучыўся ў В. Мацкявічуса. З 1960 г. выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1952 г. Працуе ў жанрах пейзажу і партрэта. У пейзажах багатая вобразнасць спалучаецца з майстэрствам абагульнення: «Веснавое ворыва» (1967), «Восеньскі матыў» (1973), «Восень на Вячы» (1975), «Браслаўшчына» (1976), «Лён» (1977), «Вечар» (1981), «Зноў прыйшла вясна» (1982), «Месячная ноч ля возера» (1983), «Парыў ветру» (1994), «Белавежская пушча» (1996) і інш.
У Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі знаходзіцца калекцыя мастака з 31 карціны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.