адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Варапа́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Варапаева.
Варапаеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пастаўскі раён |
Уключае | 53 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Варапаева |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 20 чэрвеня 2013 |
Дата скасавання | 20 мая 1960 |
Насельніцтва (2019) | 3 939 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2155 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Варапаева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. 8 чэрвеня 1950 года вёска Варапаева атрымала статус гарадскога пасёлка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Жуперкаўскага і Старадворскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Варапаеўскага пассавета[2].
20 мая 1960 года адначасова з перадачай усіх населеных пунктаў скасаванага Варапаеўскага сельсавета ў склад Варапаеўскага пассавета перададзены 19 населеных пунктаў Дунілавіцкага сельсавета (Адамова, Васевічы, Гаўрылавічы, Дашкі, Жылінскія, Зенькава, Карабаніха, Каралі, Карпавічы, Крыўка, Кукішы, Лісіцы, Лучай, Мацуры, Надазер'е, Пухаўка, Равы, Салаўіха і Скварцова)[3]. З 25 снежня 1962 года Варапаеўскі пассавет у складзе Пастаўскага раёна. 27 снежня 1985 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Гаўрылавічы, Каралі, Карпавічы, Лучай, Надазер’е, Равы, Салаўіха і Скварцова), у склад Дунілавіцкага сельсавета — 2 населеныя пункты (Зенькава і Калінаўка)[4]. 18 снежня 2009 года да пассавета далучана частка скасаванага Белькаўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Аліхверы, Альшнева, Барэйкі, Белькі, Вайцяхі, Галбея, Кеўлічы, Косаўшчына, Невядомшчына, Паўлюгі, Полава, Пятровічы, Рагоўскія, Рымкі, Стахоўскія, Трумпічы)[5]. 20 чэрвеня 2013 года Варапаеўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[6].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (36 населеных пунктаў, без Варапаева) — 1793 чалавекі[7], з іх 91,1 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,6 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (53 населеныя пункты) — 3939 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.