Валянціна Васілеўна Талкунова (рус.: Валенти́на Васи́льевна Толкуно́ва; 12 ліпеня 1946, Армавір, Краснадарскі край — 22 сакавіка 2010, Масква) — савецкая і расійская спявачка. Заслужаная артыстка РСФСР (1979). Народная артыстка РСФСР (1987).
Валянціна Васілеўна Талкунова | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 2010[1] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | актрыса, спявачка, акцёр дубляжа |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
valentinatolkunova.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзілася 12 ліпеня 1946 года ў горадзе Армавір Краснадарскага края. У 1964 годзе яна паступіла на дырыжорска-харавое аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. У 1966 годзе Валянціна Талкунова прайшла па конкурсе ў вакальна-інструментальны аркестр пад кіраўніцтвам Юрыя Саульскага (ВИО-66), у якім яна была салісткай і выконвала песні пад джазавую музыку. У 1971 годзе скончыла Музыкальнае вучылішча імя Гнесіных і агучыла песні кампазітара І. Катаева на вершы Міхаіла Анчарава ў тэлефільме «День за днём».
У 1972 годзе паэт Леў Ашанін запрасіў Валянціну Талкунову выступіць на сцэне Калоннай Залы на юбілейным канцэрце з песняй У. Шаінскага. Гэты канцэрт быў пачаткам яе паспяховай кар’еры на тэлебачанні і радыё. З 1973 года яна працавала ў аб’яднанні «Москонцерт», а з 1987 — мастацкі кіраўнік створанага ёю Маскоўскага тэатра музычнай драмы і песні, у якім быў пастаўлены шэраг музычных спектакляў.
Творчасць
Першая выканаўца прысвечаных ёй песень і вакальных цыклаў, манаоперы «Рускія жанчыны» І. Катаева на вершы М. Някрасава. У рэпертуары таксама рускія народныя песні.
Прэміі і ўзнагароды
1-я прэмія на Усесаюзным тэлеконкурсе «З песняй па жыцці» (1973).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.