Вальфартава муха (Wohlfahrtia magnifica) — насякомае сямейства шэрых мясных мух. Пашырана на поўдні Еўропы, у Паўночнай Афрыцы, Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі. Трымаецца кветак, трупаў жывёл. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца ў паўднёвых раёнах.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Вальфартава муха |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Сямейства: | Шэрыя мясныя мухі | Падсямейства: | Paramacronychiinae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Wohlfahrtia magnifica Schiner, 1862
|
Сінонімы |
---|
Sarcophila magnifica
|
|
Закрыць
Даўжыня 9-14 мм, цела папяляста-шэрае, вусікі і ногі чорныя. Адкладае жывых лічынак (даўжыня каля 1 мм) у адкрытыя раны і слізістыя абалонкі млекакормячых, зрэдку на чалавека (вушы, вочы, рот, нос). Лічынкі разбураюць навакольныя тканкі, трапляюць у лобныя пазухі, насавую гаймараву поласці і выклікаюць цяжкія захворванні — міязы; развіваюцца 3-5 сутак, потым вывальваюцца з ран і акукліваюцца ў глебе. За год да 6 пакаленняў. Часта бываюць прычынай гібелі жывёлы.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).