Вальтэр фон Рэйхенау (ням.: Walter von Reichenau, 8 кастрычніка 1884 — 17 студзеня 1942) — генерал-фельдмаршал (з 1940).
Вальтэр фон Рэйхенау | ||||
---|---|---|---|---|
Walter von Reichenau | ||||
| ||||
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1884[1][2] | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 17 студзеня 1942[1][2] (57 гадоў) | |||
Месца смерці | ||||
Месца пахавання | ||||
Грамадзянства | ||||
Прыналежнасць |
Германская імперыя Веймарская рэспубліка Трэці рэйх |
|||
Род войскаў | Сухапутныя войскі | |||
Гады службы | 1902-1942 | |||
Званне | ||||
Камандаваў |
7-я ваенная акруга 10-я армія 6-я армія група армій «Поўдзень» |
|||
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Другая сусветная вайна |
|||
Узнагароды і званні |
|
|||
Аўтограф | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся ў Карлсруэ ў сям'і прускага генерала.
Падчас Другой сусветнай вайны камандаваў 6-й арміяй вермахта. Браў Парыж (1940), Кіеў (1941) і Харкаў (1941). Адзін з нешматлікіх вышэйшых военачальнікаў вермахта, якія актыўна падтрымлівалі нацызм[5].
Біяграфія
Сям'я Рэйхенау была вельмі заможнай і мела дваранскае паходжанне. У дзевятнаццатым і першай палове дваццатага стагоддзя сям'і фон Рэйхенау належала адна з найбуйнейшых мэблевых фабрык у Германіі. У 1938 годзе яны перадалі яе нацыстам, якія наладзілі на фабрыцы выпуск ваеннага рыштунку. Калі падчас налётаў саюзнікаў у 1945 годзе фабрыка, размешчаная пад Карлсруэ, была знішчана, зніклі апошнія рэшткі багацця і ўплыву сям'і.
Пачатак кар'еры
Паступіў на ваенную службу ў 1903 фанен-юнкерам (кандыдат у афіцэры) у 1-ы гвардзейскі полк палявой артылерыі. У жніўні 1904 узведзены ў лейтэнанты. Вучыўся ў ваеннай акадэміі, са жніўня 1912 — обер-лейтэнант.
Першая сусветная вайна
На працягу Першай сусветнай вайны ваяваў на Заходнім фронце. Напачатку вайны — на пасадзе палкавога ад'ютанта 1-га гвардзейскага палка палявой артылерыі. З лістапада 1914 года — капітан. З 1915 года — намеснік начальніка штаба 47-й рэзервовай пяхотнай дывізіі. Быў узнагароджаны Жалезным крыжам першай і другой ступені і яшчэ чатырма ордэнамі.
Паміж сусветнымі войнамі
Працягнуў службу ў рэйхсверы. З ліпеня 1923 — маёр, з лютага 1932 — палкоўнік.
У 1933—1935 быў начальнікам аднаго з кіраванняў ваеннага міністэрства.
З лютага 1934 — генерал-маёр, з кастрычніка 1935 — генерал-лейтэнант, камандуючы 7-м ваеннай акругай (Мюнхен), у кастрычніку 1936 — выраблены ў званне генерала артылерыі.
З лютага 1938 фон Рэйхенау — камандуючы 4-й групай войскаў (Лейпцыг), якая акупавала Судэцкую вобласць (кастрычнік 1938), затым Чэхію і Маравію (сакавік 1939).
Стаяў ля вытокаў утварэння вермахта. Браў удзел у сакрэтнай праграме адраджэння нямецкай арміі і бываў у СССР разам з фон Бломбергам. Рэйхенау ўвайшоў у гісторыю трэцяга рэйха дзякуючы таму, што склаў тэкст прысягі на вернасць новаму рэйхсканцлеру. Перавёў на нямецкую мову працы брытанскага эксперта па танках Лідэл Гарта і ўсяляк спрыяў развіццю новага роду войскаў у Германіі.
Другая сусветная вайна
З пачатку вайны камандаваў 10-й арміяй. За Польскую кампанію ўзнагароджаны Рыцарскім крыжам, узведзены ў генерал-палкоўнікі.
З кастрычніка 1939 года — камандуючы 6-й арміяй. У Заходняй кампаніі армія Рэйхенау заняла Бельгію, у ліпені 1940 ён быў узведзены ў генерал-фельдмаршалы.
З чэрвеня 1941 — кампанія супраць СССР — Кіеў, Харкаў, Белгарад. 10 кастрычніка 1941 выдае сумна вядомы загад «Аб паводзінах войскаў ва ўсходняй прасторы» 1 снежня 1941 Рэйхенау прызначаны камандуючым групай армій «Поўдзень» замест фон Рунштэта. 15 студзеня 1942 у Рэйхенау адбылося кровазліццё ў мозг, і 17 студзеня ён памёр ад спынення сэрца і/ці ад атрыманай ім чэрапна-мазгавой траўмы падчас авіяпералёту з Палтавы ў Германію (пры прамежкавай пасадцы ў г. Львове самалёт пацярпеў авіякатастрофу).
Зноскі
- Walther von Reichenau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Walter von Reichenau // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #123390699 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #123390699 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- С. Митчем «Фельдмаршалы Гитлера и их битвы» Смоленск, «Русич», 1999
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.