Валерый Булгакаў (нар. 1974, Мінск) — беларускі філолаг, галоўны рэдактар часопісу ARCHE.
Валерый Булгакаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1974[1][2] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філолаг, галоўны рэдактар |
Навуковая сфера | філалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
Скончыў аддзяленне беларускай філалогіі БДУ (1995), аспірантуру пры БДУ (1998), аспірантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны (2003). Рэдактар часопісу ARCHE. Спецыялізуецца ў галіне даследаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.
18 кастрычніка 2012 года быў пакараны гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці паводле абвінавачання ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Валерыю Булгакаву пагражаў турэмны тэрмін. Асцерагаючыся крымінальнага пераследу пакінуў Беларусь[3]. Следства па справе, па якой праходзіў Булгакаў, тычылася абвінавачвання часопіса «Arche» з «прэтэнзіяй на экстрэмізм»[4].
Бібліяграфія
- Гісторыя беларускага нацыяналізму. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 331 с.
- Беларусь 1994—2004 гг.: разбудова дзяржавы і перасьлед нацыі. — Вільня: [Б.в.], 2012. — 118 с.
Зноскі
- Valer Bulhakaŭ // Czech National Authority Database
- Valer Bulgakaŭ // MAK
- Экс-главред Arche Валерий Булгаков покинул Беларусь . БелаПАН (12 лістапада 2012). Праверана 28 красавіка 2015.
- Валер Булгакаў з'ехаў з Беларусі(недаступная спасылка). tut.by (12 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2019. Праверана 28 красавіка 2015.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.