Валерый Міхайлавіч Міронаў (нар. 28 красавіка 1939, в. Заходы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1968), дацэнт (1977).

Хуткія факты Валерый Міхайлавіч Міронаў, Дата нараджэння ...
Валерый Міхайлавіч Міронаў
Дата нараджэння 28 красавіка 1939(1939-04-28) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура», 1962), Дзяржаўны цэнтральны інстытут фізічнай культуры (Масква; аспирантура, 1967).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1962, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра гімнастыкі, прафесар, у 1976—1985 і 1992—1999 — загадчык кафедры, 1985—1991 — сакратар партыйнага камітэта).

Навуковыя інтарэсы: падрыхтоўка спартсменаў высокай кваліфікацыі.

Узнагароды

Званні «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1990), «Майстар спорту СССР» (1964), медаль «Ветэран працы» (1989).

Зноскі

    Літаратура

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.