Валерый Урублеўскі (27 снежня 1836, Жалудок, Лідскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 5 жніўня 1908, Уарвіль, Эр і Луар, Цэнтр — Даліна Луары, Францыя) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 г. у Беларусі, дзеяч польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху[1].
Валерый Урублеўскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
27 снежня 1836 |
Смерць |
5 жніўня 1908 (71 год) |
Месца пахавання | Пер-Лашэз, Парыж |
Род | Урублеўскія |
Бацька | Антон Урублеўскі |
Маці | Разалія з Юраўскіх |
Веравызнанне | каталік |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя |
|
Званне | генерал |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Жалудок непадалёк ад Шчучына на Лідчыне. Скончыў Віленскі дваранскі і Пецярбургскі лясны інстытуты[1] (На будынку ўніверсітэта ўсталявана мемарыяльная дошка)[2].
Падчас вучобы ўдзельнічаў у студэнцкім руху, быў членам нелегальнага рэвалюцыйнага гуртка, якім кіравалі польскія рэвалюцыянеры-дэмакраты Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Праз гэта завязаў знаёмства са многімі рэвалюцыянерамі, пасябраваў з К. Каліноўскім.
З 1857 г. працаваў памочнікам загадчыка, а пасля загадчыкам лясной школы ў Саколцы на Гарадзеншчыне[1]. Актыўна дапамагаў Каліноўскаму ў яго падпольнай працы, у тым ліку ў выданні і распаўсюджванні «Мужыцкай праўды»[1].
Падчас паўстання кіраваў ваеннымі дзеяннямі інсургентаў. Быў начальнікам штаба паўстанцаў, пазней — камандуючы сіламі Гародзенскага, Люблінскага і Падляшскага ваяводстваў. Ён быў прыхільнікам левага крыла «чырвоных»[1] найбольш актыўных змагароў, якія прытрымліваліся рэвалюцыйных поглядаў, — апоры на сялянскія масы, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, роўных правоў усіх народаў краю. Падчас бою з казакамі 7 жніўня 1864 г. Урублеўскі быў пасечаны шаблямі.
Трохі падлекаваўшыся, ён эмігрыраваў у Францыю[1]. У Парыжы кіраваў дэмакратычнымі арганізацыямі беларуска-польскіх эмігрантаў. Калі 18 сакавіка 1871 года ў Францыі адбылася рэвалюцыя і быў створаны першы ў гісторыі чалавецтва працоўны ўрад Парыжскай Камуны, Урублеўскі, як і многія іншыя яго суайчыннікі, актыўна падтрымаў рэвалюцыйныя памкненні парыжан. У гэтым выступе ён бачыў «сацыяльную рэвалюцыю, якая пры поспеху можа перавярнуць увесь парадак, што існуе цяпер у Еўропе…». У званні палкоўніка (атрымаў напярэдадні паўстання) Урублеўскі прапанаваў камунарам свае паслугі і план ваенных дзеянняў. Неўзабаве яму было прысвоена званне генерала і ён узначаліў адну з трох рэвалюцыйных армій, якая абараняла паўднёвую частку Парыжа.
У баях Урублеўскі паказаў сябе ўмелым, разважлівым і прадбачлівым палкаводцам і змагаўся на чале арміі да апошняга дня існавання Парыжскай камуны. Версальцы завочна прысудзілі яго да смяротнага пакарання.
З фальшывым пашпартам Урублеўскі пераехаў у Вялікабрытанію, дзе блізка пазнаёміўся з Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам[1]. У гэты ж час здароўе яго ў выніку шматлікіх раненняў моцна пахіснулася, яму з цяжкасцю ўдалося пазбегнуць ампутацыі рукі.
Падлекаваўшыся ў бальніцы Лонданскага ўніверсітэта, Урублеўскі ўступіў у I Інтэрнацыянал[1]. У кастрычніку 1871 г. яго абралі членам Генеральнага савета I Інтэрнацыяналу, сакратаром-карэспандэнтам для Польшчы. Ідэі Інтэрнацыяналу Урублеўскі прапаведаваў у эмігранцкай арганізацыі «Люд польскі», створанай у Лондане па яго ініцыятыве. У 1871—1872 гадах Урублеўскі быў старшынёй судовай («трацейскай») камісіі, якая разбірала канфлікты паміж членамі I Інтэрнацыянала. Падтрымліваў Маркса і Энгельса супраць Бакуніна[3]
Пасля распаду I Інтэрнацыяналу і арганізацыі «Люд польскі» (1876) Урублеўскі перабраўся ў Жэневу. У 1878 годзе ён нелегальна прыязджаў у Расію (Адэса, Пецярбург), сустракаўся з народнікамі-землявольцамі[1].
Калі французскі ўрад аб’явіў амністыю ўдзельнікам Парыжскай камуны, у 1885 г. Урублеўскі пераехаў у Францыю і пасяліўся ў горадзе Ніцы[1]. У 1901 г. французскі ўрад прызначыў яму пенсію. Апошнія гады жыцця ён правёў ва Уарвілі (каля Парыжа) у доме былога камунара і земляка Г. Геншынскага . Пахаваны ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз, каля сцены Камунараў[1]. На надмагіллі надпіс: «Гераічнаму сыну Польшчы — народ Парыжа»[4]
Памяць
У Гродне і Катавіцах імем Урублеўскага названы вуліцы.
Ацэнка дзейнасці Урублеўскага дадзена ў словах У. І. Леніна: «…Памяць Дамброўскага і Урублеўскага непарыўна звязана з найвялікшым рухам пралетарыяту ў XIX стагоддзі…»[5].
Зноскі
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия: [в 5 т.]. Т. 5 Биографический справочник. — Мн.: «БелСЭ» им. П. Бровки, 1982. — 737, [1] с.: портр. — С. 128—129.
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / [Редкол.: Л. Н. Белова, Г. Н. Булдаков, А. Я. Дегтярев и др.]. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — 687 с.: ил., карт.— ISBN 5-85270-037-1
- Советская историческая энциклопедия : [в 16 т.] / АН СССР, Ин-т истории. [Т.] 3: Вашингтон — Вячко. — М.: Советская энциклопедия, 1963. — 976 стлб., 14 л. ил. и карт. — (Энциклопедия. Словари. Справочники).
- Валерыю Урублеўскаму — ад нашчадкаў… Архівавана 10 студзеня 2014.
- В. И. Ленин Собрание сочинений. — Т. 6. — С. 416.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.