From Wikipedia, the free encyclopedia
Вазапісец Пана — ананімны атычны грэчаскі вазапісец, прадстаўнік чырвонафігурнага вазапісу. Вазапісец Пана лічыцца вучнем Місана. Працаваў прыкладна з 480 да 450 да н. э.
Вазапісец Пана | |
---|---|
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, атычны вазапісец |
Дата нараджэння | 1 тысячагоддзе да н.э. |
Дата смерці | V стагоддзе да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго імянная ваза — кратар з выявай Пана, які пераследуе пастуха на боку А, і смерцю Актэона — на боку В, цяпер захоўваецца ў Музеі вытанчаных мастацтваў, Бостан.
Сярод прац вазапісца Пана кратары, пелікі, гідрыі і амфары. У цэлым яго аўтарству прыпісваюць больш за 100 ваз. Сцэны яго вазапісу характарызуюцца свежасцю малюнка, майстэрствам выканання, поўныя гумару і іроніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.