Ваеннаабавязаны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ваеннаабавязаны – грамадзянін, які знаходзіцца ў запасе Узброеных Сіл або іншых воінскіх фарміраванняў. Як правіла, гэта рэзерв, які фарміруецца для камплектавання на ваенны час.

Запас Узброеных Сіл ствараецца з ліку грамадзян:

  • Звольненых з вайсковай службы, службы ў рэзерве ў запас Узброеных Сіл;
  • Якія прайшлі навучанне па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах;
  • Вызваленых ад прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве;
  • Якія адбылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах;
  • Якія не прайшлі ваенную службу па дасягненні імі 27-гадовага ўзросту;
  • Якія прайшлі службу ў органах унутраных спраў, Следчым камітэце, Дзяржкамітэце судовых экспертыз, органах фінансавых расследаванняў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях і залічаных у запас Узброеных Сіл;
  • Прызнаных па стане здароўя непрыдатнымі да ваеннай службы ў мірны час;
  • Якія прайшлі альтэрнатыўную службу;
  • Жаночага полу, якія маюць ваенна-ўліковую спецыяльнасць;
  • Накіраваных для пастаноўкі на воінскі ўлік у ваенны камісарыят (адасобленае падраздзяленне) па месцы жыхарства[1].

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.