From Wikipedia, the free encyclopedia
Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў (нар. 30 кастрычніка 1964, Каламыя, Івана-Франкоўская вобласць) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.
Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў | |
---|---|
Нараджэнне |
30 кастрычніка 1964 (59 гадоў) |
Адукацыя | |
Званне | палкоўнік |
Узнагароды |
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1964 года ў Каламыі Івана-Франкоўскай вобласці (Украіна)[1].
Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча СПА па спецыяльнасці «Ваенна-палітычная»; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства»; прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнароднае права»[1].
Праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь на розных пасадах[1].
Працаваў саветнікам-кансультантам, галоўным саветнікам, намеснікам і першым намеснікам начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; дырэктарам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь[1].
З’яўляўся намеснікам Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Старавіленскай акругі № 105. Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў, член Савета Палаты прадстаўнікоў[1].
Іпатаў неаднаразова трапляў пад санкцыі як член беларускага Цэнтрвыбаркаму.
У 2011 годзе ён быў уключаны ў чорны спіс Еўрасаюза па абвінавачванні ў парушэннях на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года[2][3]. Санкцыі супраць Іпатава былі працягнутыя з аналагічных прычын пасля парламенцкіх выбараў 2012 года[4], але ў 2016 годзе ЕС зняў абмежаванні з яго і большасці фігурантаў санкцыйнага спісу ў выніку «адлігі» ў еўрапейска-беларускіх адносінах[5].
З-за парушэнняў на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Іпатаў у канцы жніўня 2020 года трапіў пад санкцыі балтыйскіх краін[6], а ў верасні быў другі раз уключаны ў чорны спіс Еўрапейскага саюза[7]; 20 лістапада да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[8]. Па аналагічных прычынах ён трапіў у санкцыйныя спісы Канады[9], Вялікабрытаніі[10], Швейцарыі[11][12], а таксама ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[13].
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь[1]. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I і II ступені, «За працоўныя заслугі». Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Жанаты, мае дзвюх дачок.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.