From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрмаядзерная зброя (вадародная бомба) — тып ядзернай зброі, разбуральная сіла якой заснавана на выкарыстанні энергіі рэакцыі ядзернага сінтэзу лёгкіх элементаў у больш цяжкія (напрыклад, сінтэзу аднаго ядра атама гелія з двух ядраў атамаў дэйтэрыя), пры якой вылучаецца каласальная колькасць энергіі.
Маючы тыя ж разбуральныя фактары, што і ў ядзернай зброі, тэрмаядзерная зброя мае значна большую магчымую магутнасць выбуху (тэарэтычна, яна абмежаваная толькі колькасцю наяўных кампанентаў). Варта адзначыць, што часта згадванае сцвярджэнне аб тым, што радыёактыўнае заражэнне ад тэрмаядзернага выбуху значна слабейшае, чым ад атамнага, тычыцца рэакцый сінтэзу, якія выкарыстоўваюцца толькі сумесна са значна больш "бруднымі" рэакцыямі дзялення. Тэрмін «чыстая зброя», які з'явіўся ў англамоўнай літаратуры, да канца 1970-х гадоў выйшаў з ужывання. На справе ўсё залежыць ад абранага тыпу рэакцыі, якая выкарыстоўваецца ў тым ці іншым вырабе. Так, уключэнне ў тэрмаядзерны зарад элементаў з урану-238 (пры гэтым уран-238, які выкарыстоўваееца, дзеліцца пад дзеяннем хуткіх нейтронаў і дае радыеактыўныя прадукты дзялення; самі нейтроны ствараюць наведзеную радыеактыўнасць) дазваляе нашмат (да пяці разоў) павысіць агульную магутнасць выбуху, але і значна ( у 5-10 разоў) павялічвае колькасць радыеактыўных ападкаў .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.