From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва на рацэ Лех (ням.: Schlacht auf dem Lechfeld, венг.: augsburgi csata) — бітва, якая адбылася 10 жніўня 955 года на рэчцы Лех каля Аўгсбурга, паміж германскімі войскамі на чале з каралём Атонам I і качэўнікамі-венграмі, што ўварваліся ў Цэнтральную Еўропу. Бітва скончылася поўнай перамогай немцаў, а спусташальныя набегі венграў на хрысціянскія краіны спыніліся назаўжды.
Бітва на рацэ Лех | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Уварванне венграў у Цэнтральную Еўропу | |||
Дата | 10 жніўня 955 | ||
Месца | рака Лех, каля Аўгсбурга (Баварыя) | ||
Вынік | Перамога германцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
10 жніўня 955 нямецкія войскі на чале з каралём Атонам I разграмілі качэўнікаў-венграў (мадзьярскія плямёны, якія пазней аселі на тэрыторыі сучаснай Венгрыі), якія ўварваліся ў Цэнтральную Еўропу, і назаўжды спынілі іх спусташальныя набегі на хрысціянскія краіны. Бітва адбылася на рацэ Лех каля Аўгсбурга. Бітве папярэднічала аблога і спроба штурму венграмі Аўгсбурга. Кароль сабраў 10 000 вершнікаў, але ўсё адно саступаў варварам па колькасці, хоць і пераўзыходзіў іх узбраеннем — цяжкая нямецкая конніца супраць лёгкай венгерскай. Перамога была дасягнута, у першую чаргу, дзякуючы дысцыпліне. Акружыўшы немцаў, венгры спешыліся і пачалі рабаваць абозы, што дазволіла Атону I знішчыць спешаных, а затым нанесці ўдар па галоўнай ардзе. Пераследваючы беглых, германскія атрады не парушалі парадку, памятаючы пра сваю малалікасць. Венграў, якія патрапілі ў палон, немцы пакаралі смерцю, у тым ліку аднаго з іх правадыроў Леле, а тым, хто застаўся ў жывых, адрэзалі насы і вушы і знявечанымі адправілі да сваіх.
Бітву на Леху часта называюць «нараджэннем нямецкай нацыі» («Geburt der deutschen Nation»).[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.