From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва за Фалуджу — бітва грамадзянскай вайны ў Іраку, якая доўжылася з канца 2013 па пачатак 2014, у выніку чаго ІДІЛ і астатнія суніцкія паўстанцы захапілі горад Эль-Фалуджа. Гэта быў адзін з першых гарадоў, над якімі страціў кантроль урад з пачатку кампаніі ў правінцыі Анбар.
Бітва за Фалуджу | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іраку | |||
Дата | 30 снежня 2013 — 4 студзеня 2014 | ||
Месца | Эль-Фалуджа, Ірак | ||
Вынік | перамога ІДІЛ | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
30 снежня 2013 года іракскія сілы разагналі лагер, у якім пратэставалі суніты. Гэты інцыдэнт раззлаваў многіх людзей. Некалькі ўзброеных асоб атакавалі вайсковыя патрулі[1].
2 студзеня 2014 года Аль-Каіда атрымала кантроль над некалькімі маленькімі гарадамі, размешчанымі недалёка ад Эр-Рамадзі. Пасля адступлення арміі з тэрыторыі баевікі ІДІЛ і іх прыхільнікі ўвайшлі ў абодва гарады. У Інтэрнэце з’явілася шмат відэа, на якіх паказаны сутыкненні ІДІЛ з паліцыяй, і як ІДІЛ атакуе і захоплівае паліцэйскія ўчасткі. 100 турэмных зняволеных былі вызвалены, зброя і амуніцыя былі захоплены[2].
Па некаторых паведамленнях, 3 студзеня горад цалкам знаходзіўся пад кантролем суніцкіх мяцежнікаў, але іракскі ўрад заявіў, што Фалуджа да гэтага часу была яшчэ пад кантролем Ірака. Мяцежнікі падпальвалі паліцэйскія машыны. Паўстанцы паднялі свой сцяг у Фалуджы, усталяваўшы сцягі на ўсе аддзяленні паліцыі і ваенныя пункты пасля таго, як сілы бяспекі пакінулі горад[3].
4 студзеня горад цалкам быў узяты суніцкімі мяцежнікамі і баевікамі Аль-Каіды. Спрабуючы вярнуць кантроль над населеным пунктам, іракская армія абстраляла яго з мінамётаў, аднак у выніку загінула 8 мірных жыхароў і было паранена 30. Як паведамлялася, 60 % горада знаходзілася пад кантролем паўстанцаў[4]. Нашмат пазней прэм’ер-міністр Нуры аль-Малікі, выступаючы на нацыянальным тэлебачанні, пакляўся знішчыць «усе тэрарыстычныя групоўкі». Начальнік паліцыі правінцыі Анбар заявіў, што іракская армія знаходзіцца ў прыгарадах Фалуджы, аднак сам горад кантралюецца ІДІЛ і яго саюзнікамі. У выніку перамоваў суніцкія плямёны адмовіліся дапамагаць іракскім войскам увайсці ў горад. Іракскія сілы працягнулі абстрэльваць горад з суседняй ваеннай базы[5].
26 чэрвеня 2016 года армія вярнула кантроль над горадам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.