Двухмоўе або білінгвізм (ад лац.: bi «двойчы» і лац.: lingua «мова»): папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моваў, прынята гаварыць пра шматмоўе або полілінгвізм[1].

Білінгвізм як складаная з’ява даследуецца ў розных аспектах, з якіх асноўныя: псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны. Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстасаванасцю, з праблемай пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Педагагічны бок білінгвізму закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой. Сацыялінгвістычны аспект двухмоўя ахоплівае кола пытанняў, звязаных з вывучэннем адносін «білінгвізм — грамадства», такіх як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодвання мовамі; размеркаванне камунікацыйных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы, свядомае ўмяшанне грамадства ў моўныя працэсы і г. д.

Пры фармаванні двухмоўя з блізкароднасных моваў, і пры нізкай моўнай кампетэнтнасці білінгва (носьбіта дзвюх моваў), можа ўзнікаць моўная інтэрферэнцыя.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя «Беларуская мова», 1994. С.174.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.