Бікін (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бікі́н (руск.: Бики́н)[2] — рака на Далёкім Усходзе Расіі ў Прыморскім і Хабараўскім краях, правы прыток ракі Усуры (басейн Амура).
Бікін | |
---|---|
руск. Бикин | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 560 км |
Басейн | 22 300 км² |
Расход вады | 246 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 1500[1] м |
• Каардынаты | 47°00′09″ пн. ш. 137°01′00″ у. д.HGЯO |
Вусце | Усуры |
• Каардынаты | 46°51′07″ пн. ш. 134°02′12″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амур |
Краіна | |
Рэгіёны | Прыморскі край, Хабараўскі край |
Код у ДВР | 20030700412118100058636 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 560 км, плошча вадазбору 22,3 тыс. км², агульнае падзенне ракі 1334 м, сярэдні ўхіл 2,4 ‰. Сярэдні расход вады 246 (238[1]) м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 7,512[1] км³/год. Бікін бярэ пачатак на паўночных схілах хрыбта Каменнага, размешчанага ў цэнтральнай частцы Сіхатэ-Аліня. У вярхоўях цячэ ў паўднёвым і паўднёва-заходнім кірунку, затым змяняе кірунак на заходні. Працякае па Прыханкайска-Усурыйскай раўніне[1]. Каля сяла Васільеўка ўпадае ў раку Усуры справа, за 214 км ад яе вусця. За 20 кіламетраў ад вусця знаходзіцца горад Бікін.
Асноўныя прытокі: Ключавая, Алчан (правыя); Ада, Зева (левыя)[1].
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 766 рус. • англ. • фр. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.