Буслі́ныя, бусловыя (Ciconiidae) — сямейства птушак атрада буслападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Вялікія птушкі з доўгімі і прамымі дзюбамі, доўгімі нагамі і шыяй, якія ў палёце выцягнутыя. Жывуць на вільготных альбо сухіх тэрыторыях. Гняздзяцца на дрэвах або дахах пабудоў. Палавы дымарфізм адсутнічае. Харчуюцца земнаводнымі, паўзунамі, рыбамі, дробнымі млекакормячымі. Адрозніваецца 17-19 відаў.
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.