From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэсцкі мясакамбінат — прадпрыемства харчовай прамысловасці горада Брэста. Асноўная прадукцыя: мяса, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты. Заснаваны ў 1944 г. на базе былога прыватнага прадпрыемства. У 1953—1959 гг. пабудаваны новыя вытворчыя памяшканні. У 1972 г. праведзена рэканструкцыя халадзільніка і каўбасна-кулінарнага цэху. У 1982—1985 гг. пабудаваны адзін цэх і база ўтрымання жывёлы, завершана рэканструкцыя кампрэсарнага цэху. Частка прадукцыі ідзе на экспарт.
ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1944 |
Размяшчэнне | 224034 Брэст, вул. Пісьменніка Смірнова, 4 |
Ключавыя постаці | Павел Якаўлевіч Бухавецкі |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | мяса, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты |
Сайт | brestmeat.by |
8 кастрычніка 2015 г. Рассельгаснагляд забараніў увоз у Расію грузу астуджанай ялавічыны вытворчасці брэсцкага прадпрыемства па прычыне нездавальняючага санітарнага стану і «нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў» на некаторых з паўтуш[1].
8 мая 2019 г. Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі прадпрыемства «у сувязі з паўторным выяўленнямі парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюзу і Расійскай Федэрацыі»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.