Брама-кран
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брама-кран (польск.: Żuraw, Жураў) — гістарычная гарадская брама з функцыяй пад'ёмнага механізму ў Гданьску. Папярэдняя будынку канструкцыя была пабудавана на гэтым месцы яшчэ ў другой палове XIV стагоддзя. Сваё цяперашняе аблічча Брама-кран атрымала пасля рэканструкцыі 1442-1444 гадоў.
Усярэдзіне брамы размешчаны дзве пары барабанаў дыяметрам 6 і 6,5 метраў, здольныя падымаць да 4 тон грузу. У рух механізм прыводзіла чацвёра рабочых. Кран быў здольны падняць груз на вышыню да 11 ці нават да 27 метраў, калі трэба было падняць, напрыклад, карабельную мачту.
У 1945 годзе драўляная частка канструкцыі згарэла, каменная частка атрымала сур'ёзныя пашкоджанні. Пасля Другой сусветнай вайны будынак быў адноўлены ў сваім ранейшым выглядзе і служыць зараз часткай воднай экскурсіі па горадзе па Мотлаве.
Брама-кран адлюстравана на 5-гульдэнавых манетах Вольнага горада Данцыга 1932 года. У наш час гэта адзін з самых вядомых сімвалаў Гданьска.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.