Даўжыня пярэдняга крыла 19 — 20 мм. Размах крылаў — 37 — 42 мм. Пярэднія крылы з хвалістых краем. Фон пярэдніх крылаў зялёны, карычневы або шэры. Знешні край пярэдніх крылаў прыкметна парэзаны. Пярэднія крылы сераватыя. Заднія крылы аранжава-жоўтага колеру з чорнай або цёмна-карычневай знешняй аблямоўкай.
Proserpinus proserpina ♂
Proserpinus proserpina ♂ △
Proserpinus proserpina ♀
Proserpinus proserpina ♀ △
Пашырэнне: Паўднёвая і ўсходняя часткі Еўропы, Сярэдняя Азія. У Беларусі — цэнтральная і паўднёвая часткі.
Месцы пражывання: лясныя паляны, узлескі, высечкі.
Дае адно пакаленне за год. Лёт матылёў у траўні-ліпені. Вусені развіваюцца ў ліпені-жніўні на травяністых раслінах — скрыпені, чальчаку.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5